У рамках будаўніцтва трасы «Масква-Санкт-Пецярбург» пачалася высечка Хімкінскага лесу пад Масквой. Жыхары Хімак арганізавалі намётавы лягер у абарону лесу, падобны да таго, што існаваў у Курапатах падчас пашырэньня кальцавой дарогі.

Ужо падчас кантактаў тых, хто пратэстуе супраць высечкі лесу ў сувязі з будаўніцтвам аўтатрасы «Масква-Санкт-Пецярбург» здарыўся новы скандал. Высьветлілася, што на частцы цяперашняга Хімкінскага лесу — так званай Левабярэжнай Дубраве заплянаванае будаўніцтва элітнага жыльля: як найменей трох высотных дамоў. Там таксама заплянавана высечка дрэваў.

Сёньня цягам дня ў Хімкінскім лесе было разьбіта 7 намётаў.

Абаронцы прыроды таксама знайшлі высечаную паляну ў Лобненскім лесапарку ў навакольлях аэрапорту «Шарамецьева». Там разьбіты другі намётавы лягер. На месцы грамадзкага пратэсту ўжо пабывала міліцыя, якая прыняла ў лідэраў пратэсту заяву па факце незаконнай, на іх думку, высечкі лесу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна