Беларусь і Літва плануюць стварыць хуткасны чыгуначны маршрут Мінск — Вільня з прыцягненнем сродкаў Еўрасаюза.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 29 ліпеня ў Мінску начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак.

Папярэдняя дамоўленасць аб стварэнні такога маршруту бакамі была дасягнута ў маі. Сівак адзначыў, што на развіццё інфраструктуры беларускіх чыгунак выкарыстоўваюцца ўласныя сродкі, а ў Літве — сродкі ЕС. "У нашых літоўскіх калег ёсць вялікі вопыт стасункаў з ЕС, і мы на іх спадзяемся", — падкрэсліў Сівак.

Паводле яго слоў, гэта будзе другі этап праекта, звязанага з мадэрнізацыяй інфраструктуры веткі Мінск — Вільня.

Яго рэалізацыя дазволіць хадзіць цягнікам з хуткасцю 140 км/гадз.

Акрамя таго, паводле слоў начальніка БЧ, беларуская дарога электрыфікавана да Маладзечна, а літоўская — яшчэ не электрыфікавана.

На першым этапе, паведаміў Сівак, можна зменшыць час шляху з Мінска ў Вільню да 2,5 гадзіны за кошт скарачэння мытных і пагранічных працэдур і куплі сучаснага саставу. Паводле яго слоў, праводзіцца праца не толькі беларускай і літоўскай чыгункамі, але і іншымі зацікаўленымі ведамствамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?