Рэшткі сядзібы Эдварда Вайніловіча, якая стала, лічы, падмуркам Чырвонага касцёла ў Мінску, расчысцілі сёлета валанцёры з Беларусі, Польшчы, Нямеччыны і інш. Да закінутых і забытых нават мясцовымі жыхарамі культурных помнікаў нарэшце стала можна спакойна падысці.
Раней па дарозе да Дунаева быў непралазны гушчар з крапівы, асоту і лебяды. А над бур’яном віднеўся дах старой будыніны. Былы свіран 1872 года асаблівай увагі да сябе не прыцягваў. Тое, што гэта памесце звязана з Чырвоным касцёлам Мінска, ведалі хіба толькі капыльскія краязнаўцы. Ды
Цяпер тут стаіць
Экскурсавод з Кракава Міхал прыехаў у Дунаева па беларускія традыцыі і гісторыю. Па словах маладога чалавека, ён не толькі пакасіў бур’ян перад лядоўняй, але і навучыўся будаваць печ, валяць з воўны цацкі і шыць беларускія лялькі.
Удзельнікі летніка.
Валанцёрскі летнік па ўзнаўленні сядзібы Эдварда Вайніловіча праходзіць ва ўрочышчы Лапухі каля вёскі Дунаева другі год. Асноўнымі арганізатарамі выступілі грамадская арганізацыя «Адукацыя без межаў», а таксама фонд Роберта Башэ з Германіі. Сёлета група з Польшчы ды Беларусі, а таксама адзін удзельнік з Нямеччыны за тыдзень паспелі расчысціць часткі былых гаспадарчых пабудоў — лядоўні ды сценаў невядомых пакуль будынкаў.
— Самае цікавае, што гэтых пабудоў да нас ніхто не бачыў. Нават краязнаўцы Капыльшчыны, — расказвае Галіна Верамейчык, выканаўчы дырэктар грамадскай арганізацыі «Адукацыя без межаў», адзін з арганізатараў летніка.— Летась тут таксама летнік быў, шмат народу прыязджала. І ніхто нават не задумаўся, што тут нешта можа быць. Толькі ў кастрычніку, калі бур’ян апаў, мы сюды прыехалі і бачым: нейкія нібыта сцены. Аказваецца, і тут ёсць будынкі. Мы прывезлі фотаздымкі ў Капыльскі краязнаўчы музей, каб больш даведацца пра гэта. А супрацоўнікі і самі здзівіліся, што тут нешта ёсць, акрамя свірна.
Радавое памесце Вайніловічаў было на Капыльшчыне, аднак не ў Лапухах, а ў вёсцы Савічы. Эдвард Вайніловіч вучыўся ў Слуцку, а жыў у Савічах. Лапухі купіў яшчэ бацька Эдвада Адам у
Эдвард узяў шлюб з Алімпіяй Узлоўскай. У сям’і нарадзілася двое
Акрамя праблемаў з доглядам сядзібы, сёлета паўстала яшчэ адна праблема — абваліўся дах свірна.
— Мы прыехалі і жахнуліся: амаль увесь дах быў проста на зямлі, — расказваюць валанцёры.
— Гэта
— Мы звярталіся з лістамі ў сам банк. Смецце было вывезена, крыху добраўпарадкаваная тэрыторыя… — кажа Галіна Верамейчык.Таму што ў многіх турыстычных маршрутах ёсць пункты, у якіх захаваліся толькі руіны. Сюды могуць прыязджаць палякі, напрыклад, на ўгодкі Вайніловіча ці Чырвонага касцёла. Можна ж арганізоўваць аднадзённую экскурсію па мясцінах, дзе жыў Вайніловіч, — працягвае Галіна Верамейчык. — Важны не сам цэлы будынак (турыстаў часам нават больш прывабліваюць руіны). Важна, што пра гэта можна расказаць. Аднак дабрацца да іх вельмі складана. Мне падаецца, што тут элементарна можна скасіць бур’ян і зрабіць падыходы да ўсіх фундаментаў, правесці даследчую працу і паспрабаваць узнавіць план таго, што было. Нават проста паставіць вялікі стэнд з інфармацыяй, што тут ёсць і што было. Сюды едуць людзі, пытаюцца, а дабрацца не могуць.— Гэтую сядзібу можна ўключаць у турыстычныя маршруты хоць зараз.
Увогуле, па словах Галіны Верамейчык, на Капыльшчыне вельмі шмат культурных аб’ектаў, больш за 40. Для параўнання, у Нясвіжскім раёне — каля 28. Прычым звязаныя гэтыя помнікі са знакамітымі ў нашай краіне
Як кажа Галіна Верамейчык, гэта амаль гатовы турыстычны маршрут, праўда, пакуль ён праходзіць параз высокія сцены бур’яну.
Каментар па справе:
Алег Шахневіч, старшыня
— Мы давалі прычэп, валанцёры там расчысцілі. А што яшчэ зрабіць. На мой розум, дык я не ведаю, як там і што рабіць. Дайце мне спецыяліста, які пакажа, куды гэтыя цвікі забіваць, туды мы і будзем забіваць. Дайце будаўніка, які можа там нешта зрабіць, тады мы і паглядзім. Тут жа спецыялісты патрэбны.
Эдвард Антоні Леанард Вайніловіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1847 года ў маёнтку Сляпянка каля Мінска. Бацька яго паходзіў са знакамітага ў той час роду Вайніловічаў, а маці з роду Ваньковічаў. Мелі Вайніловічы і кроўныя сувязі з Адынцамі ды Манюшкамі. Вайніловічам належалі вялікія зямельныя ўладанні ў Наваградскім ваяводстве, галоўным маёнткам былі Савічы ў Слуцкім павеце. Эдвард з медалём скончыў Слуцкую гімназію, пасля паступіў у Пецярбургскі імператарскі тэхналагічны інстытут, потым стаў слухачом Сельскагаспадарчай акадэміі ў Прушкаве (Польшча). Пасля смерці бацькі юнак вяртаецца ў Савічы, дзе вядзе гаспадарку з прымяненнем найноўшых тэхналогій таго часу.
У 1888 годзе быў абраны
За час працы быў узнагароджаны пяццю ордэнамі і адным медалём. Сімпатызаваў беларускаму руху: падтрымліваў утварэнне БНР, у доме Вайніловіча праходзіў вядомы Беларускі з’езд Случчыны, які ініцыяваў Слуцкае паўстанне.
Памёр Эдвард Вайніловіч у 1928 годзе ў Польшчы.