У Омскай вобласці і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе ў пяльменях «Особенные» (прадукцыя ТАА «Дарина») знойдзеная сібірская язва.

«Да нас паступілі вынікі лабараторнага даследавання аднаго з узораў прадукцыі ТАА „Дарина“. Як адзначана ў пратаколе лабараторнага даследавання, у пробах пяльменяў „Особенные“ вытворчасці ТАА „Дарина“ (дата выпрацоўкі 20.07.2010) выдзеленая культура ўзбуджальніка сібірскай язвы. Даследаванне іншых пробаў працягваецца», — расказалі ва ўпраўленні Расспажыўнагляда па Омскай вобласці.

У абласны Расспажыўнагляд таксама паступілі дадзеныя лабараторных даследаванняў упраўлення ветэрынарыі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Паводле папярэдніх дадзеных, пробы пяльменяў «Особенные» (дата выпрацоўкі 31.07.2010) станоўчыя на сібірскую язву.

«Улічваючы сітуацыю, упраўленнем Расспажыўнагляда па Омскай вобласці быў выдадзены загад ТАА „Дарина“ аб вяртанні з гандлёвай сеткі мясных паўфабрыкатаў, выпрацаваных у перыяд з 13 ліпеня па 11 жніўня», — заявілі ў прэс-службе ўпраўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?