173 асобы падпісаліся за наданне адной з вуліц Зэльвы імя Ларысы Геніюш.
100-годдзе выдатнай дзеячкі руху за незалежнасць Беларусі адзначаецца сёлета. «Апошнім часам перайменаванне амаль не практыкуецца», — такі адказ прыйшоў ініцыятарам уганаравання з Галоўнага упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама, куды яны даслалі подпісы за перайменаванне вуліцы Савецкай на вуліцу Геніюш. Сярод іншых прычын названы брак грошай на перарэгістрацыю і узнікненне цяжкасцяў у працы «Белпошты». Геніюш, сакратарка Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, да скону не прыняла грамадзянства СССР.

Адзін з ініцыятараў перайменавання, зэльвенец Яўген Скрабутан, не складае рук. Ён гатовы сабраць грошы, патрэбныя для перарэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?