Трагедыя адбылася днём 16 жніўня ў вадаёме, што размяшчаецца недалёка ад вуліцы Дзяржынскага.
Жанчына з трыма малалетнімі дзецьмі і дарослымі знаёмымі прыйшла сюды купацца. Пасля таго як дарослыя выйшлі з вады, выявілася, што аднаго з дзяцей — шасцігадовага хлопчыка — няма ні на беразе, ні на вадзе. Цела дзіцяці з глыбіні больш як паўтара метра дасталі з вадаёма мясцовыя жыхары. Хлопчык, які патануў, не ўмеў плаваць.

Акалічнасці трагедыі высвятляе пракуратура Кобрынскага раёна.

Паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, з пачатку купальнага сезона ў вобласці патанулі 10 непаўналетніх, з якіх сямёра — малалетнія дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?