На працягу тыдня пагранічнікі прадухілілі дзве спробы арганізаваць нелегальныя каналы пастаўкі цыгарэт з Беларусі ў Літву.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у абодвух выпадках літоўскія грамадзяне спрабавалі ўцягнуць у супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў беларускіх органаў пагранслужбы на ўчастках Гродзенскай пагранічнай групы і Лідскага пагранатрада.

Індывідуальны прадпрымальнік з Літвы быў затрыманы за дачу хабару ў 220 долараў, калі спрабаваў знайсці падыход да службовых асобаў аднаго з пунктаў пропуску. Яго зямляк хацеў за 450 літаў атрымаць інфармацыю аб нюансах працы пункту спрошчанага пропуску «Доцішкі». У дачыненні да літоўцаў распачаты справы на падставе ч. 1 арт. 431 КК (дача хабару).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?