Аднаўленне адзінства Расіі, Украіны і Беларусі будзе выгадным для эканомікі гэтых дзяржаў і дазволіць ім паспяхова канкураваць з развітымі краінамі. Такое меркаванне выказаў лідэр Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў 17 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Сімферопалі.

«У Расіі засталося 140 мільёнаў насельніцтва, ва Украіне — 45 мільёнаў, яшчэ Беларусь, — цытуе палітыка РІА Новости. — Калі мы складаем патэнцыялы — мы канкурэнты, мы ў стане быць суб’ектамі сусветнай гісторыі.
Таму я настойліва заклікаў і заклікаю расійскія, украінскія, беларускія ўлады зрабіць усё, каб зрасціць разарваныя вузлы і сасуды».

Зюганаў падкрэсліў, што аб’яднанне і ўзаемадзеянне Расіі, Украіны і Беларусі для яго — «галоўная стратэгічная задача».

Лідэр КПРФ лічыць распад Савецкага Саюза «агульнай трагедыяй рускага, украінскага і беларускага народаў». «Раздзяленне, якое тады адбылося, ненармальнае, амаральнае, анамальнае, а шмат у чым злачыннае. Мы за той развал усе плацім жудасную, страшную даніну», — заявіў Зюганаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?