Ягоныя сваякі сцвярджаюць, што амфетамін яму падкінулі.

 Лаймонас Банкаoскас. Фота lrytas.lt

Лаймонас Банкаoскас. Фота lrytas.lt

У Беларусі затрымалі з наркотыкамі кіраўніка коннай паліцыі Вільні Лаймонаса Банкаoскаса. Пра гэта першым паведаміў тэлеканал Lietuvos ryto televizija.

Беларускія мытнікі затрымалі Банкаўскаса ў панядзелак на мяжы з Літвой у Ашмянскім раёне. Пасольства Літвы ў Беларусі атрымала афіцыйную інфармацыю ўвечары аўторка.

Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, літоўскі паліцыянт, які ўязджаў у Беларусь як прыватная асоба, быў затрыманы падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў смаргонскімі памежнікамі сумесна з супрацоўнікамі КДБ і мытні ў пункце пропуску «Каменны Лог».

«Падчас дагляду яго транспартнага сродку пад абіўкай пярэдняга пасажырскага сядзення быў знойдзены пакет памерам 8×3×2 гл з наркатычным рэчывам. Экспертыза ўстанавіла, што гэта метамфетамін вагой больш за 45 грамаў», — паведамілі ў ДПК.

У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 228 «Кантрабанда» Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Банкаўскаса змясцілі ў СІЗА Гродна. Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што паліцыянта вінавацяць у правозе наркотыкаў.

Са словаў амбасадара, блізкія затрыманага «адмаўляюць абвінавачванні, кажуць, што калі і былі наркотыкі, то іх падкінулі». Пасол мае сустрэцца з затрыманым.

Затрыманне паліцыянта супала з падпісаннем дамовы з Літвой аб транзіце нафты ў Беларусь. Выпрацоўцы альтэрнатыўных шляхоў транзіту энэрганосьбітаў актыўна процідзейнічае Расія.

Кіраўнік аддзела па барацьбе з кантрабандай Ашмянскай мытні пацвердзіў факт затрымання. З ягоных словаў, у аўтамабілі Банкаўскаса знайшлі 45,5 грамаў амфетаміну. Мытнік заявіў, што расследаванне справы перададуць у бліжэйшым часе з КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?