Лукашэнка павышае стыпендыі
Напярэдадні выбараў беларускім студэнтам ізноў абяцаюць залатыя горы.
Аляксандр Лукашэнка 17 жніўня падпісаў указ № 425 «Аб павелічэнні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі».
Прэс-служба прэзідэнта адзначае, што павышэнне памераў стыпендый на 11% дазволіць устанавіць іх узровень для студэнтаў ВНУ ад 113,8 тыс. да 182,1 тыс. рублёў, навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, — ад 95,5 тыс. да 152,8 тыс. рублёў.
Пераразлік стыпендый будзе зроблены з 1 чэрвеня 2010 года.
Паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка дзяржавы, указ прыняты «ў мэтах далейшага павышэння сацыяльнай абароны навучэнцаў і студэнтаў». Аднак найбольш верагоднай прычынай такой шчодрасці бачацца хуткія прэзідэнцкія выбары. Як і падчас мінулых кампаній, Лукашэнка страецца залагодзіць найбольш пратэстную групу грамадства.
Асабліва яскрава аб гэтым сведчыць намер зрабіць пераразлік. У выніку ў верасні навучэнцы ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў атрымаюць насамрэч немаленькія сумы.
АП, інф БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ