Праз падзеньне дрэваў на рэйкі, увечары 17 жніўня ў Магілёўскай вобласьці былі спыненыя дзьве электрычкі Менск-Асіповічы і два пасажырскія цягнікі Менск-Анапа і Менск-Феадосія.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» у Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі.

Рух цягнікоў на чыгуначным перагоне» Талька-Вярэйцы " Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласьці спыніўся на 1 гадзіну 35 хвілінаў.

Паводле прадстаўніка МНС, «пацярпелых няма, аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?