Некаторыя катэгорыі жыхароў сталіцы атрымаюць аднаразовую дапамогу на нарыхтоўку сельгаспрадукцыі ў памеры трох базавых велічыняў, ці 105 тысяч рублёў
 — пра гэта паведаміла намеснік начальніка арганізацыйна-кадравай работы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Іна Сямёнава.

У прыватнасці, аднаразовая дапамога «на бульбу» будзе выдзелена мінскім ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобам, якія атрымліваюць «грамадзянскія» пенсіі з ліку дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў І-ІІ груп і пенсіянераў па ўзросце — пры ўмове, што гэтыя інваліды і пенсіянеры не працуюць, не зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і да таго ж маюць даход менш за бюджэт пражытковага мінімуму, ці на сёння менш за 274 510 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?