Непагадзь, што разгулялася гэтай ноччу ў Магілёўскай вобласці, прывяла да абрыву лініі электраперадачы і пашкоджання будынкаў у шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці.
Як паведамілі ва ўпраўленні МНС па Магілёўскай вобласці, моцны вецер пашкодзіў дах на 19 аб’ектах у Бабруйскім, Глускім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнах. «У большай ступені ад навальніцы пацярпеў Бабруйск, — адзначыў
Паваленае ўраганным ветрам дрэва стала прычынай спынення руху па чыгуначнай ветцы Асіповічы — Мінск. Зараз рух цягнікоў адноўлены, паведамілі ў МНС.





