Сёньня а 18-й ля менскага паштамту мусіў адбыцца флэш-моб у падтрымку палітвязьняў Красоўскага і Дашкевіча. Моладзь прыйшла з напісанымі да іх лістамі падтрымкі, каб, стаўшы ў чаргу, апусьціць іх у скрыню.

Аднак чаргі не атрымалася: паштамт і нават прылеглыя вуліцы акупавалі міліцыянты ў цывільным. Моладзі нічога не заставалася, як падысьці па адным, укінуць лісты ў скрынку і разысьціся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?