З вадаёма Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску дасталі труп20-гадовай дзяўчыны, якую штурхнуў ў канал малады чалавек. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
З хлопцам памерлая пазнаёмілася недалёка ад аднаго са сталічных рэстаранаў, у які ішла адпачываць разам з сяброўкай. Пасядзеўшы разам з новымі прыяцелем і яго сябрам у рэстаране, яны вырашылі прадоўжыць свой адпачынак на прыродзе. Падчас п’яных пасядзелак у раёне Сляпянскай воднай сістэмы адзін з хлопцаў заснуў, а ў другога ўзнік канфлікт з новай сяброўкай — яны пачалі штурхаць адзін аднаго. У выніку дзяўчына не ўтрымалася на нагах і ўпала ў ваду. Яна адразу ж папрасіла дапамогі, так як не ўмела плаваць. Аднак хлопец
Зараз супрацоўнікі Першамайскага РУУС шукаюць сведку, які знаходзіўся ў гэтай кампаніі. Удакладняюцца абставіны гібелі дзяўчыны.





