З 31 жніўня часткова закрываецца рух на транспартнай развязцы праспект Незалежнасці — МКАД, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух закрываецца ад 20-й гадзіны 31 жніўня ў сувязі з вытворчасцю работ на аб’екце «Участак прадаўжэння першай лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі «Усход» да станцыі «Уручча». У сувязі з гэтым будзе закрыты пад’ём са знешняга кольца МКАД на праспект Незалежнасці ў напрамку вуліцы Каліноўскага і з’езд з праспекта Незалежнасці на знешняе кольца МКАД у напрамку вуліцы Гінтаўта.

ГУУС Мінгарвыканкама просіць вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі на гэтым участку вулічна-дарожнай сеткі і захоўваць правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?