2 верасня супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі на «Поле цудаў» — адной з гандлёвых пляцовак, размешчаных на тэрыторыі Гандлёвага дома «Ждановічы», трох маладых людзей. Яны рэалізоўвалі DVD парнаграфічнага зместу.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, канфіскавана ўсяго прыкладна 150 дыскаў. Прызначана мастацтвазнаўчая экспертыза. У выпадку калі яна пацвердзіць вывады аператыўнікаў, у дачыненні да затрыманых будуць распачаты крымінальныя справы за выраб і распаўсюджванне прадукцыі парнаграфічнага зместу (арт. 343 КК).

Паводле даных ГУУС, з пачатку года ў сталіцы было канфіскавана прыкладна 1.500 парнаграфічных дыскаў. У маі ліквідавана цэлая студыя, якая займалася тыражаваннем такой прадукцыі з выкарыстаннем камп’ютарнай і капіявальна-размнажальнай тэхнікі (яна выкарыстоўвалася для вырабу паліграфічнага ўпакоўкі). Больш за 15 чалавек прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?