7 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага (Рускі тэатр) адкрые новы78-ы тэатральны сезон спектаклем «Пане Каханку» паводле аднайменнай п’есы Андрэя Курэйчыка.
Прэм’ера спектакля прайшла ў сакавіку 2010 года. Дзеянне адбываецца ў XVIII стагоддзі, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Галоўную ролю — Станіслава Радзівіла, аднаго з самых уплывовых і экстравагантных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага — выконвае народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі.
Як паведамілі БелаПАН у
21 і 22 верасня ў Рускім тэатры адбудзецца прэм’ера псіхалагічнага трылера «Дзева і смерць» Арыэля Дорфмана. Над пастаноўкай працаваў вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. Ролі выконваюць Таццяна Баўкалава, Аляксандр Ждановіч і Валерый Шушкевіч.
Галоўная гераіня спектакля — дамашняя гаспадыня, якая жыве з мужам у паўднёваамерыканскай краіне. Яна пазнае ў сваім суседзе злачынца, які катаваў, збіваў і гвалціў яе ў Чылі пры фашысцкім рэжыме Аўгуста Піначэта, калі яна была маладой апазіцыянеркай. Гераіня памятае прычыненыя ёй пакуты і вырашае адпомсціць свайму кату.





