УП «Надзейныя праграмы», больш вядомая як TUT.by, выйграла тэндэр Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце на права выступаць адзіным тэхнічным адміністратарам зоны 222.by.
Да цяперашняга часу тэхнічнае адміністраванне беларускага сегмента сеткі інтэрнэт ажыццяўляла ТАА «Адкрыты кантакт».

Па словах дырэктара «Надзейных праграм» Юрыя Зісера, яго кампаніі ўдалося перамагчы канкурэнтаў дзякуючы найбольш нізкаму кошту даменаў. Зісер паабяцаў, што ўжо праз некалькі месяцаў кошт дамена ў сегменце 222.by знізіцца да $10–15 (у год) пры цяперашняй цане $33.

Пры гэтым колькасць рэгістратараў даменаў застанецца ранейшай — 5.

Каментары Юрыя Зісера чытайце тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?