8 верасня ў сваёй кватэры супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы сябар «Правага альянса» Ігар Чапіга. Моладзевага актывіста падазраюць у падпале ізалятара часовага утрымання.

Падставаю для затрымання сталі падазрэнні ва ўдзеле ў нядаўнім атакаванні бутэлькамі з запальнай сумяссю мінскага ІЧУ па завулку Акрэсціна. Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Юрась Карэтнікаў.

Дома ў Ігара Чапігі адбыўся вобшук. Пасля гутаркі са следчым моладзевы актывіст быў зняволены тэрмінам на 3 сутак. Заўтра, 10 верасня Ігар Чапіга сустрэне дзень народзінаў у СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?