Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях журналістыка, найноўшая гісторыя, філасофія/літаратура, а таксама - адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску. Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі. Навучаньне ў БК — бясплатнае. Пачатак заняткаў з 4 кастрычніка 2010 г. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня б.г.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па т.: (29) 276-27-15, (29) 679-26-82 ад 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0