Як паведаміў старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Аляксандр Дзенісовіч, 29 жніўня а 9-й вечара
18-гадовая маці, жыхарка адной з вёсак, дадала ў малочную сумесь для кармлення трохмесячнай дачкі прыкладна 10 грамаў гарэлкі і дала гэту сумесь дзіцяці.
Пасля таго як жанчына ўбачыла, што дзяўчынка не дыхае, яна выклікала медыкаў. Судова-медыцынскай экспертызай устаноўлена, што смерць дзіцяці наступіла ад атручэння этылавым спіртам.
У дачыненні да жанчыны 8 верасня распачата справа па ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса (прычыненне смерці па неасцярожнасці).
Паводле слоў маці, яна думала, што ў яе дзяўчынкі глісты,
і хацела палячыць дзіця такім народным спосабам, пра які недзе чула.
Жанчына замужам. Гэта другое яе дзіця. Старэйшаму — тры гады.