Як бы мы ні ставіліся да Аляксандра Лукашэнкі, але Расія не мае права абліваць яго брудам, усяляк абражаць. Які ён ёсць, гэта мы ведаем самі. Я не ўхваляю шмат чаго, што робіць наша ўлада. Усе мы ведаем пра зніклых палітыкаў, пра палітзняволеных… Але ж чаму расійскія імперыялісты толькі цяпер гэта ўбачылі? Дзе яны былі раней? Цяпер яны здымаюць фільмы «Хросны Бацька», дзе нешта выкрываюць, шукаюць нейкія сенсацыі.

На дадзены момант Лукашэнка з’яўляецца дзейным прэзідэнтам, і ўвесь гэты бруд, гэтая абраза, няхай там ёсць і доля праўды і ўся праўда, гэта, я лічу, абраза не толькі адной асобы, але і абраза Беларусі і беларускага народа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?