З 14 па 17 верасня ў Менску, у выставачным цэнтры на Купалы, праходзіць шостая міжнародная выстава «Хлебная і кандытарская справа — 2010».

 Дзяржаўны каравай.

Дзяржаўны каравай.

«Скарынаўская» тэма на выставе відавочна дамінуе.

«Скарынаўская» тэма на выставе відавочна дамінуе.

Гарадзенскі Фарны касцёл з белага шакаладу.

Гарадзенскі Фарны касцёл з белага шакаладу.

 "Увекавечаныя" словы прэзідэнта.

"Увекавечаныя" словы прэзідэнта.

 Шакаладная Хатынь...

Шакаладная Хатынь...

Выставу арганізавала прадпрыемства «Хлебпрам-Медыя», а ўдзел у ёй бяруць больш за 60 кампаній з 10 краін свету.

У межах выставы таксама праводзіцца адкрыты чэмпіянат кандытарскага мастацтва — «Шакаладная Беларусь». Лепшыя кандытары краіны проста на адкрыцці выставы стварылі кампазіцыі з шакаладу. Умовай конкурсу ёсць стварыць выяву цікавай і відовішчнай мясціны Беларусі. Удзельнікі конкурсу зразумелі гэта па-свойму. Гродзенцы стварылі вялікі касцёл з белага шакаладу.

А вось берасцейцам адмовіў густ — яны вырабілі... шакаладную Хатынь, не забыўшыся пры гэтым выставіць вялізную шакаладную плітку з выказваннем Лукашэнкі.

Ад кандытараў не адсталі і пекары. Чаго варты адзін толькі выраз «Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада!», які невядомы аўтар вырашыў размясціць проста на скарынцы вялікага бохана.

На выставе ўсё гэта можна не толькі пабачыць, але і пакаштаваць. Яна будзе працаваць яшчэ два дні, таму варта паспяшацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?