Рэпартаж з мінскага канцэрта Стынга.
Вось той, каго мы бачылі толькі на карцінках і чулі адно на аўдыё- і відэаносьбітах, аўтар вечна маладой Roxanne, чырвовы валет брытанскай музыкі, які ўласнай персонай удзельнічаў у шалёнай дзяльбе картаў, грошай і дзвюх руляў. Адчуванне такое, мы, больш за дзесяць тысяч беларусаў, які дазволілі сабе прыйсці на
У процівагу народным «Скорпіёнз»,
Стынг не махаў сцягам, не практыкаваўся прынагодна ў беларускай мове (скарыстоўваў напрацоўкі з маскоўскага і пецярбургскага канцэрту). Выдаваў рэспектабельныя рамансы кшталту Fragile (памятаеце «…он энд он…»). Выкрасаў на губным гармоніку пра shape свайго heart.Аматар пабадзяцца ля Ерусаліма на адлегласці кінутага каменя (песня Mad About You/«Ты зводзіш мяне з розуму»).
Гэтым вечарам «Дыскач
самавітая публіка ў бліскучым чорным больш пасавалі для канцэрта філарманічнай музыкі. Такім канцэртам выступ Стынга, у прынцыпе, часткова і быў (усё ж прэзентацыя альбома «Сімфонісіці» — добра знаёмыя хіты пад аркестравы акампанемент). На сцэне таксама панаваў сядзячы лад жыцця: 45 удзельнікаў Каралеўскага філарманічнага аркестра +гурт, +Сам. Звыклы па кліпах грувасткі бас у яго руках быў заменены на маленькую, гавайскападобную гітарку.Паміж маладымі і старымі шлягерамі сольнай і «паліцэйскай» кра’еры спевака быў нават абвешчаны
І ўсё ж Стынг адной песняй нагадаў Клаўса Майнэ са «Скорпіёнз», які ў свой час тутсама, на
Кульмінацыяй зрабілася меланхалічная Moon Over Bourbon Street/«Месяц
Карцінкі дзяцінства, чарговы сеанс настальгіі… Кожны крок, які робіць Стынг, кожны ўздых, які ўдыхае Стынг… Запоўненыя трыбуны
* * *
Дарэчы, з'явіўся беларускі пераклад песні Shape Of My Heart.
Рысы маіх сэрцаў. Пераклала Марыйка Мартысевіч
Ён раздае карты, нібы аплаткі
Кранаецца іх, як часцінак душы
Гульня для яго – не шлях да багацця
Гульня для яго – не шык
Ён ставіць фішкі, нібы пытанні
Ці б ён спасцігнуць формулу ўдачы мог
У чым таемны закон канца Гульні – і масці
Танчаць у рукох
Я ведаю, віны – штыкі жаўнераў
Я ведаю, кулі іх – жалуды
Я ведаю, звонкі звіняць у славу вайне
Але не такія сэрцы ўва мне
Ён можа адкрыць свой галоўны козыр
Ён можа дамаю вінаў біць
Ён можа схаваць туза, а ў якім рукаве
Ніхто не назаве
І калі я сказаў табе, што буду кахаць вечна
Гэта зусім не значыць, што я падману
Я не такі, каб хавацца за розныя маскі
Я нашу адну
А той, хто шмат кажа, ня знае нічога
І плаціць за словы па поўнай цане
Як той, хто ўголас кляне сваю ўдачу
Будзе заўжды на дне
Я ведаю, віны — штыкі жаўнераў
Я ведаю, кулі іх — жалуды
Я ведаю, звонкі звіняць у славу вайне
Але не такія сэрцы ўва мне
Не, не такія сэрцы ўва мне
Пераклад паводле:users.livejournal.com/maryjka.





