Камітэт дзяржбяспекі пачаў крымінальную справу на маёра сталічнай міліцыі. Як выявілася, праваахоўнік шантажаваў намесніка дырэктара фірмы «СамСолюшнс» — рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій.

Як паведамляе «Ежедневник», старшы эксперт экспертна-крыміналістычнага аддзела Заводскага РУУС сталіцы шантажаваў бізнэсоўца звесткамі пра асабістае жыццё. Міліцыянт патрабаваў ад яго штомесячнай выплаты 100 долараў.

У жніўні і верасні бізнэсовец заплаціў па 300 тысяч рублёў, а потым звярнуўся па абарону ў Службу бяспекі МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?