17 верасня ў карэліцкім раённым шпіталі адбыўся інцыдэнт. Каля дзевятай гадзіны вечара пацыенты, што знаходзіліся на 2 і 3 паверхах, раптам адчулі прысутнасць у паветры невядомага газу.

Затым у персаналу шпіталя і ў пацыентаў з’явіліся прыкметы атручвання. Ратаўнікі, што прыбылі на месца здарэння, канстатавалі — нехта распыліў у шпіталі газ з балончыка.

Як паведамілі «НН» у райаддзеле МНС, вечарам пятніцы з лякарні паступіў сігнал аб з’яўленні ў памяшканнях невядомага газу. «Калі мы прыбылі на месца, то слядоў газу ўжо амаль не засталося. Нехта проста распыліў газавы балончык на лесвічным пралёце, паміж 2 і 3 паверхамі. Прысутнасць газу адчувалася на калідорах і ў аддзеле рэанімацыі. Аднак газ хутка рассеяўся і праводзіць нейкіх адмысловых мерапрыемстваў не спатрэбілася», — распавёў «НН» супрацоўнік МНС, які працаваў на месцы здарэння.

У самой бальніцы факт распылення газу пацвердзілі, аднак ад нейкіх каментароў адмовіліся. А ў раённым аддзеле міліцыі не змаглі сказаць, ці будзе ўраспачатая крымінальная справа за хуліганства. «Я ўпершыню чую аб такім выпадку», — зазначылі там ў размове з карэспандэнтам «НН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?