Прэзідыум Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕНП) абвясціў, што падтрымлівае рашэнне Аляксандра Мілінкевіча не вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах, запланаваных на 19 снежня 2010 г., бо ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў не будуць забяспечаныя.

«Прэзідыум ЕНП занепакоены тым, што падчас гэтых выбараў беларускія ўлады зноў могуць пайсці на парушэнні міжнародных і еўрапейскіх дэмакратычных стандартаў. У гэтай сітуацыі ЕНП падтрымлівае рашэнне Аляксандра Мілінкевіча не ўдзельнічаць у выбарах, што будзе моцным сігналам, як для Беларусі і Еўропы, так і для ўсяго сьвету», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЭНП Вільфрыд Мартэнс.

ЕНП заяўляе, што падтрымлівае дэмакратычныя праеўрапейскія сілы ў намаганнях дасягнуць дэмакратычных зменаў у Беларусі.

Прэзыдыюм ЕНП выказвае шкадаваньне з прычыны таго,

што сярод палітычных сілаў, звязаных з ЕНП (Рух «За Свабоду», БНФ, АГП), адсутнічае адзінства, і што яны не вылучаюць адзінага кандыдата на прэзідэнта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?