Папярэджанне за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Падставай для санкцыі стаў артыкул «Стомленых ад горада выратуюць экапаселішчы», надрукаваны 14 верасня.

Як адзначае прэс-служба БАЖ, сама рэдакцыя газеты атрымала ліст ад Камянецкага райвыканкама, дзе ўказвалася на недакладнасці ў артыкуле. І рэдакцыя нават надрукавала яго 16 верасня ў якасці абвяржэння, якога патрабавалі раённыя ўлады. Тым не менш, Мінінфармацыі папярэдзіла выданне, не чакаючы выхаду абвяржэння.

Між тым, інфармацыя, аналагічная той, што апублікавала «БГ», з’явілася і ў шэрагу іншых выданняў вобласці — у тым ліку ў газеце «Заря», сузаснавальнікамі якой выступаюць Брэсцкі аблвыканкам і Брэсцкі аблсавет дэпутатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?