Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) станоўча адказала на зварот беларускіх уладаў накіраваць у Мінск двухэкспертаў-крыміналістаў для расследавання прычын смерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазіцыйнагаінтэрнэт-рэсурса «Хартыя’97».
Як паведаміў намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Жандос Асанаў, цяпер бакам неабходна абмеркаваць тэхнічныя дэталі.
Як раней паведаміў журналістам
«АБСЕ — гэта аўтарытэтная агульнаеўрапейская пляцоўка, дзе абмяркоўваюцца пытанні бяспекі, чалавечага вымярэння, таму менавіта гэтая арганізацыя была выбрана месцам, дзе Беларусь аб’явіла пра сваю гатоўнасць запрасіць экспертаў. Такім чынам, сёння любая краіна, якая ўваходзіць у АБСЕ, можа заявіць пра сваю гатоўнасць накіраваць эксперта ў Беларусь. Беларускі бок не мае намеру ўстанаўліваць нейкія рамкі па падборы названых экспертаў. Крытэрый можа быць, напэўна, толькі адзін — высокія прафесійныя якасці і вопыт крыміналіста», — сказаў
Рашэнне афіцыйнага Мінска прыцягнуць
Цела
Сябры, сваякі і калегі загінулага сумняваюцца ў тым, што журналіст мог расстацца з жыццём добраахвотна. Паводле слоў яго калег, у Бябеніна не было ніякіх матываў для самагубства, а афіцыйныя дакументы аб яго смерці ўтрымліваюць шэраг супярэчнасцяў, якія прымушаюць сумнявацца ў афіцыйнай версіі здарэння.
Міжнародныя арганізацыі заклікалі ўлады Беларусі правесці дакладнае і непрадузятае расследаванне абставінаў гібелі апазіцыйнага журналіста.





