Пра гэта паведаміў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся праект дзяржпраграмы «Чыстая вада» на 2011–2015 гады.

Паводле слоў міністра, да 2016 года на гэтыя мэты плануецца накіраваць Br312 млрд. «Для горада гэта вельмі значнае мерапрыемства, — падкрэсліў ён. — Нарэшце, Мінск будзе піць ваду з артэзіянскіх свідравін».

Уладзімір Белахвостаў расказаў, што за апошнія пяць гадоў забяспечанасць насельніцтва Беларусі цэнтралізаваным водазабеспячэннем павялічылася на 6,8 працэнта і дасягнула 86 працэнтаў па краіне. «А гэта 8,3 млн. чалавек», — удакладніў ён. Па забяспечанасці насельніцтва пітной вадой, згодна з дакладам ПРААН, Беларусь уваходзіць у групу 34 краін, насельніцтва якіх мае стапрацэнтны ўстойлівы доступ да палепшаных крыніц вады. Шмат па забеспячэнню насельніцтва якаснай вадой удалося зрабіць дзякуючы праграме «Чыстая вада» на 2006–2010 гады. Так, з 2006 года ўведзены ў эксплуатацыю 252 аб’екты водазабеспячэння і водаадвядзення, у тым ліку 82 станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза, 15 водазабораў, 49 ачышчальных збудаванняў. На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы затрачана каля Br730 млрд.

У той жа час, паводле слоў міністра, нягледзячы на значны аб’ём работ па развіццю цэнтралізаванага водазабеспячэння і водаадвядзення, некаторыя пытанні ў гэтай галіне яшчэ засталіся нявырашанымі. Напрыклад, цэнтралізаваным водазабеспячэннем не забяспечана амаль 1,4 млн. чалавек, у тым ліку 1,1 млн. чалавек сельскага насельніцтва. Каля 2 млн. чалавек выкарыстоўваюць ваду з колькасцю жалеза вышэйшай за санітарную норму 0,3 мг/л. Па свайму тэхнічнаму стану ў тэрміновай замене маюць патрэбу каля 8 працэнтаў водаправодных і 5 працэнтаў каналізацыйных сетак. Акрамя гэтага, неабходна рэканструкцыя і мадэрнізацыя 227 ачышчальных збудаванняў каналізацый з прымяненнем сучасных тэхналогій і абсталявання для ачысткі. Гэтыя праблемы плануецца вырашыць у наступнай пяцігодцы.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі адзначыў, што рэалізацыя дзяржпраграмы дала магчымасць Беларусі «зрабіць значны рух наперад» у галіне забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой, удасканалення сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення. «Прадстаўлены праект дзяржпраграмы „Чыстая вада“ на 2011–2015 гады распрацаваны з улікам аналізу існуючай сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення і з’яўляецца прадаўжэннем праграмы на 2006–2010 гады», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?