У Пецярбургу здзейснены напад на Вадзіма Бойку, прапаршчыка міліцыі, вядомага пад мянушкай «жамчужны прапаршчык».

 Фота ADRomy4.livejournal.com

Фота ADRomy4.livejournal.com

Бойка вызначыўся тым, што праяўляў асаблівую жорсткасць падчас разгону мітынгаў «нязгодных». Яго дзеянні востра абмяркоўваліся ў інтэрнэце, а хатні адрас і нумар тэлефону хутка сталі даступныя для ўсіх ахвотных. Пасля гэтага на адрас міліцыянера пачалі паступаць пагрозы.

Аднак рэалізаваліся яны толькі 15 верасня. Позна ўвечары Вадзім Бойка непадалёк ад станцыі метро «Проспект Большевиков» быў пабіты невядомым. Да прапаршчыка нехта наблізіўся ззаду і са словамі «Атрымай, жамчужны прапаршчык», моцна ўдарыў яго па галаве тупым прадметам. У выніку В.Бойка быў шпіталізаваны з дыягназам страсенне мазгоў. Ён дагэтуль знаходзіцца ў лякарні.

Тым часам моладзевыя рухі і арганізатары акцый пратэсту ў Пецярбургу сваю прыналежнасць да інцыдэнту адмаўляюць. Іх цалкам задаволіла крымінальная справа па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў прапаршчыкам Бойка, паводле якой яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

Сваю мянушку прапаршчык Бойка атрымаў дзякуючы таму, што збіваў дэманстрантаў, пачапіўшы на руку жанчужнае ўпрыгожанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?