Зрабіў ён гэта сёння, 21 верасня, у матчы Кубка англійскай лігі супраць клуба Трэцяга дывізіёна «МК Донс».

Беларус адкрыў лік у матчы, зрабіў ён гэта 24-й хвіліне.

«Бірмінгем» выйграў 3:1, у клуба таксама вызначыліся Нікола Жыгіч (26-я хвіліна) і Крэйг Гарднер (28-я).

Аляксандр адгуляў да 66-й хвіліны і быў заменены.

Нагадаем, што Глеб дэбютаваў за «Бірмінгем Сіці» ў мінулым туры чэмпіянату Англіі ў матчы супраць «Уэст Бромвіча». У клуб ён быў аддадзены ў арэнду «Барселонай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?