Ва ўрадзе Швейцарыі ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны большасць склалі жанчыны. Парламент абраў на вакантнае месца ў кабінеце міністраў Сіманету Самаруга, якая прадстаўляе сацыял-дэмакратычную партыю. Зараз з сямі міністраў кабінета – чатыры жанчыны.

Гэта адбылося менш чым праз 40 гадоў пасля таго, як жанчыны атрымалі ў Швайцарыі выбарчае права на агульнанацыянальным узроўні. Упершыню яны ўдзельнічалі ў выбарах у 1971 годзе. У адным з швейцарскіх кантонаў у жанчын не было выбарчага права да 1990 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?