Пра гэта паведаміў сам патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта. Спадар Кобец вядомы як адзін з арганізатараў руху «Зубр».

Прэс‑сакратаром ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава прызначаны Аляксандар Атрошчанкаў. Яму 29 гадоў. Неаднаразова быў судзімы за ўдзел у вулічных акцыях апазіцыі.

Спадар Саннікаў таксама паведаміў, што пакуль не вырашана, калі ён будзе падаваць спіс сваёй ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю ў ЦВК — у чацвер ці пятніцу.

Уладзімір Кобец нарадзіўся 7 лістапада 1971 года. Вучыўся на геаграфічным факультэце БДУ, а таксама ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Працаваў у міністэрстве прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяроддзя. У 2001 годзе быў адным з заснавальнікаў руху супраціву «Зубр».

Кобец з'яўляўся адным з ключавых асобаў у «Зубры», хоць і надта публічна свяціўся. Кобец меў добрыя стасункі з моладзевымі арганізацыямі постсавецкіх краін — грузінскай «Кмарай», украінскай «Парой». Удзельнічаў ва ўкраінскім Майдане на баку Віктара Юшчанкі.

Удзельнік Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства». Мае добрыя кантакты з еўрапейскімі і амерыканскімі палітыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?