з удзелам вядомых беларускіх навукоўцаў, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў адбудуцца 23 верасня ў Гродне.

Слуханні адбудуцца ў чацвер 23 верасня па адрасе: Будзёнага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Некалькі апошніх месяцаў у гарадзенскіх СМІ ўладамі актыўна пераконваюць жыхароў Гродна ў неабходнасці рэканструкцыі Каложскай царквы. Абвешчаная неабходнасць не выглядае такой адназначнай, нават нягледзячы на тое, што ўжо адрапартавана аб тым, што 83% гродзенцаў падтрымліваюць ідэю аднаўлення царквы, а школьнікаў агітуюць скідвацца на рэканструкцыю храма.

Значная частка беларускіх мастацтвазнаўцаў, археолагаў і архітэктараў кажуць пра тое, што нельга прымаць паспешныя рашэнні аб «рэканструкцыі» гэтага каштоўнага помніка, сімвала нашага горада, бо рашэнні могуць аказацца фатальнымі. Мы яшчэ занадта мала ведаем пра Каложу, напрыклад пра пачатковы знешні выгляд храма, стылістыку яго пабудовы, стан Каложскай гары, каб быць упэўненымі ў станоўчых выніках рэканструкцыі. Абмен меркаваннямі і пазіцыямі адбудзецца ў Гродне на грамадскіх слуханнях, якія пройдуць у бліжэйшы чацвер.

Да ўдзелу ў грамадскіх слуханнях запрошаныя:

*Лаўрэцкі Генадзь — аўтар і навуковы кіраўнік праекта рэстаўрацыі Каложы. Беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Узначальвае архітэктурна- мастацкую раду Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.

*Гліннік Вадзім — навуковы кіраўнік аб’екта «Гістарычны цэнтр г.Полацка», сябра рабочай групы па падрыхтоўцы дасье для ўключэння культурных каштоўнасцей г. Полацка ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

*Трусаў Алег — археолаг, кандыдат гістарычных навук, гісторык беларускай архітэктуры, кіраўнік археалагічных раскопак на Каложы ў 1980-х гг.

*Габрусь Тамара — доктар мастацтвазнаўства, сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.

*Лаўроўская Ірэна — доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, Даследніца гісторыі і архітэктуры Брэста.

*Трусаў Ігар — гарадзенскі гісторык архітэктуры.

*Краўцэвіч Алесь — гарадзенскі гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук.

*Чарнатаў Вячаслаў — дацэнт кафедры архітэктурнага факультэта БНТУ

Будзе таксама агучана пазіцыя Армэна Сардарава, доктара архітэктуры, дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ.

Афіцыйная інфармацыя пра праект рэстаўрацыі, яго гістарычнае, мастацкае і ідэалагічнае абгрунтаванне знаходзіцца тут.

Пытанні, якія мы плануем задаць аўтару праекта і іншым удзельнікам слуханняў:

*Якія работы плануецца праводзіць з Каложскай царквой — рэканструкцыю або рэстаўрацыю?

*Чаму патрэба ў правядзенні работ на Каложы паўстала менавіта сёння? Што выклікала патрэбу рэканструкцыі царквы?

*Што мы ведаем пра першапачатковы выгляд Каложскай царквы і наколькі прапанаваны праект аднаўлення храма аднаўляе яго?

*Наколькі прапанаваны праект аднаўлення храма з боку гледжання стылістыкі, прапанаваных будматэрыялаў і г.д. адпавядае сучасным еўрапейскім тэндэнцыям рэстаўрацыі і захавання архітэктурнай спадчыны?

*Якімі звесткамі мы валодаем пра стан Каложскай гары, як забяспечыць храм ад далейшага разбурэння? Ці неабходная рэалізацыя прапанаванага праекта для захавання старажытнай часткі храма?

*Ці ў стане сённяшняя беларуская рэстаўрацыя працаваць з такім помнікам, як Каложская царква?

*Чаму неабходнасць «рэканструяваць» Каложу падносіцца грамадскасці ў такой катэгарычнай форме і нагадвае больш спробу маніпуляцыі з грамадскай свядомасцю, чым жаданне абгрунтавана пераканаць беларусаў у неабходнасці аднаўлення храма?

Слуханні адбудуцца з ініцыятывы Гарадзенскага аддзялення Таварыства Беларускай Школы пры дапамозе актыўнай грамадскасці горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?