daylife.com

daylife.com

На пытанне журналістаў у Шанхаі 28 верасня, чаго ён чакае ад беларускіх выбарах, Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў адказаў: «Нічога добрага не чакаю. Жарт».

Пасля ён дадаў яшчэ некалькі фразаў ужо нібыта ўсур’ёз. Ён разлічвае, што выбары ў Беларусі пройдуць з захаваннем асноўных правоў грамадзян. «Я ўпэўнены, што беларускі народ зробіць свой выбар, бо гэта ўнутраная справа Беларусі, і спадзяюся, што гэты выбар будзе ажыццёўлены ў рамках дзеючага заканадаўчага поля, з захаваннем правоў і асноўных інтарэсаў грамадзян Беларусі. Нам неабыякавы лёс Беларусі, лёс грамадзян Беларусі», — сказаў Мядзведзеў, словы якога прыводзіць РІА «Новости».

25 верасня ў Лідзе, падчас сустрэчы з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дапусціць ніякага знешняга ўмяшання ў прэзідэнцкую кампанію, у тым ліку з боку Расіі.

Ён таксама лічыць, што Крэмль не акажа «ніякага ўплыву на гэтыя выбары». «А калі і акажа, дык толькі станоўча. Увесь гэты бруд (маецца на ўвазе інфармацыйная кампанія Расіі, у тым ліку фільмы „Хросны бацька“) сыграў на карысць не ім, а нам. Дай бог, каб яны гэтак жа бязглузда вялі далей гэтую брудную кампанію. Гэта нам на руку», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?