Цэны на харчовыя тавары ў Мінску за студзень-верасень 2010 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам выраслі на 7,7%,

паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

За гэты перыяд цэны на цукар выраслі на 30,1%, масла сметанковае — на 25,2%, шакалад — на 20,5%, алей — на 18%, безалкагольныя напоі — на 16,7%, чай — на 11,9%, алкагольныя напоі — на 10,5%,

яйкі і маянэз — на 9,9%, кандытарскія вырабы — на 9,5%, малако і малочныя прадукты — на 8%. Нязначны рост цэн адзначаны на хлеб і хлебабулачныя вырабы і сыры — на 5,3%, агароднінныя кансервы — на 5,1%, мяса і мясапрадукты — на 4%, кансервы рыбныя — на 3,7%, кілбасныя вырабы і вэнджаніну — на 3,6%. Цэны на макаронныя вырабы знізіліся на 9,5%, муку пшанічную — на 2%, рыс шліфаваны — на 1,5%.

За студзень-верасень 2010 года ў параўнанні з дзевяццю месяцамі 2009 года бульба падаражэла на 30,2%. Цэны на іншую гародніну выраслі на 18%, у тым ліку на часнок — у 1,9 разу, лук рэпчаты — на 42,2%, капусту белакачанную свежую — на 37,9%, буракі — на 19%, моркву — на 17,2%, агуркі свежыя — на 15,7%, перац салодкі — на 12,9%, памідоры свежыя — на 7,1%. Цэны на садавіну выраслі на 2,4%, у тым ліку на цытрусавыя — на 17,1%, сухафрукты — на 11,2%, вінаград — на 0,9%. Кавуны і дыні патаннелі на 28,1%, яблыкі — на 8,9%.

Нехарчовыя тавары ў сталіцы падаражэлі на 7%, у тым ліку бензін — на 21,7%, шпалеры — на 18,9%, пісьмовыя прылады — на 14,5%, парфумерна-касметычныя тавары — на 13%, медыкаменты — на 12,3%, панчошна-шкарпэткавыя вырабы — на 9,4%, тканіны — на 8,9%, друкаваныя выданні — на 8,5%, посуд — на 6,2%, веласіпеды і матацыклы — на 6%, тэлевізары — на 5,2%, ювелірныя вырабы — на 4,3%.

Цэны на платныя паслугі насельніцтву па горадзе выраслі на 5,2%. На бытавыя паслугі кошты ўзраслі на 14,8%, санаторна-аздараўленчыя — на 13%, дашкольных устаноў — на 10%, фізічнай культуры і спорту — на 9,2%, пасажырскага транспарту — на 7,9%, вышэйшай адукацыі — на 6,5%, арганізацый культуры — на 4%, сувязі — на 3,4%, медыцынскія — на 2,5%, жыллёва-камунальнай гаспадаркі — на 2,2%, турыстычныя і экскурсійныя — на 2,1%.

Цэны на прадпрыемствах грамадскага харчавання ў студзені-верасні 2010 года да леташняга ўзроўню выраслі на 5,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?