Восень у сядзібе Рэйтанаў. Фота Ірыны Мірскай. З архіву

Восень у сядзібе Рэйтанаў. Фота Ірыны Мірскай. З архіву

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 2 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па Віцебскай вобласці, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–6°С,

днём 6–11°С, па поўдні да 14°С.

У Мінску 2 лістапада воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–4°С,

днём 8–10°С вышай за нуль.

У наступныя двое сутак, 3–4 лістапада, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

3 лістапада месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–7°С, днём 7–14°С. 4 лістапада на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Вецер паўднёва-заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, днём 6–13°С.

У Мінску 3 лістапада воблачна з праясненнямі, магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-заходні 6–11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–5°С, днём 10–12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?