Вада, якая запаўняла на Марсе акіяны, пракралася на паверхню планеты скрозь шматлікія шчыліны, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяпер вада на Марсе прысутнічае толькі ў форме лёду, але ў мінулым, як лічыць большасць навукоўцаў, паверхня планеты была пакрытая рэкамі і акіянамі.
У спецыялістаў няма адназначнага меркавання, як менавіта сфармаваліся водныя масівы Марса.

Па адной з версій, гэта адбылося пры разбурэнні шырокіх рэгіёнаў кары — сляды такіх працэсаў ёсць у некаторых месцах Чырвонай планеты. Аднак такіх месцаў вельмі няшмат, у той час як паклады ападкавых пародаў, якія паказваюць на існаванне акіянаў, вельмі распаўсюджаныя.

Аўтары новай працы прапанавалі іншую гіпотэзу. На іх думку,

грунтавыя воды павольна прасочвалася з-пад паверхні, і гэты працэс мог доўжыцца многія сотні гадоў.
Паступова ён прыводзіў да абвальвання пароды, сфармаваўшы той рэльеф, які навукоўцы назіраюць на Марсе цяпер. Адзін з самых спрэчных момантаў, якія датычаць марсіянскай вады, — гэта пытанне аб часе высыхання Чырвонай планеты. Доўгі час лічылася, што гэта адбылося некалькі мільярдаў гадоў таму, але нядаўна быў атрыманы шэраг ускосных доказаў таго, што вадкая вада прысутнічала на Марсе яшчэ некалькі мільёнаў гадоў таму.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?