Пекін не мае намеру абмяркоўваць праблему спрэчных тэрыторый з удзелам ЗША, заявіў прадстаўнік кітайскага МЗС у аўторак.

Гаворка ідзе аб дыпламатычным скандале вакол выспаў Сэнкаку (кітайская назва — Дзяаюйдаа), за якія спрачаюцца Кітай І Японія.

Гэтая заява стала адказам на прапанову ЗША выступіць пасярэднікам ва ўрэгуляванні спрэчкі: такую ініцыятыву агучыла Хілары Клінтан падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС КНР на мінулым тыдні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?