З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 192 няшчасныя выпадкі з удзелам пасажыраў і пешаходаў. У выніку загінулі 120 чалавек і 72 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пра гэта паведаміў
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі такіх здарэнняў з’яўляюцца пераход пуцей у забароненых месцах, няўважлівасць, ігнараванне правіл паводзін на чыгунцы, спешка, алкагольнае ап’яненне.
Толькі за мінулыя суткі на чыгунцы грузавымі цягнікамі былі смяротна траўмаваны тры чалавекі.





