Сем’і ж пацярпелых у пінcкай аварыі атрымаюць па 50 мільёнаў. Такое рашэнне прынялі на савеце дырэктараў «Пінскдрэву» 1 лістапада.

У першы дзень аварыі была створаная камісія па аказанні першаснай дапамогі сем’ям пацярпелых. Сем’і загінулых ужо атрымалі па 10 мільёнаў, а пацярпелых — па тры. Гэтыя выплаты зрабілі ў першыя дні пасля трагедыі. Сродкі атрымалі і ўсе тыя, хто памер у рэанімацыі. Таксама некаторым з сем’яў загінулых дадаткова выплацілі па тры мільёны.

Цягам двух тыдняў сем’і былых работнікаў прадпрыемства атрымаюць астатнія выплаты. У гэтым запэўніў кіраўнік службы грамадскіх сувязяў «Пінскдрэву» Дзмітры Кірыковіч.

«На савеце дырэктараў было прынятае рашэнне, што выплаты сем’ям загінулых складуць па 100 мільёнаў рублёў, а сем’ям пацярпелых у аварыі — па 50 мільёнаў рублёў. Наша кіраўніцтва прыязджае на кожныя пахаванні і бачыць вочы і гора кожнай сям’і».

Сярод іншага, «Пінскдрэў» забяспечвае пахаванні загінулых і ўсталяванне помнікаў на могілках, адзначыў сп. Кірыковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?