У Пружанах па падазрэнні ў крадзяжы затрымана мясцовая настаўніца.
Паводле следства, 51-гадовая жанчына падазраецца ў тым, што выкрала ў гардэробе настаўніцкай з кішэні паліто сваёй калегі 100 тысяч рублёў.
Падазроная зрасходавала выкрадзенае на асабістыя патрэбы.
Пацярпелая заўважыла прапажу ў той жа дзень. Праводзіцца расследаванне.





