Актывіста арганізацыі «Малады фронт» Валянціна Лабачова затрымалі каля Палаца гімнастыкі, які адкрываў беларускі кіраўнік.

Па словах актывіста, ён і трое яго сяброў збіраліся падняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сцягоў, каб іх змаглі ўбачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыццё.

«Да нас падышлі супрацоўнікі нейкіх спецслужбаў у цывільным. Агледзелі нашы рэчы. У мяне былі шарыкі і сцягі. Усіх нас пасадзілі ў машыну і адвезлі ў аддзел міліцыі. Маіх сяброў неўзабаве выпусцілі. Мяне ж трымалі з 11 гадзін да 15.30, пакуль за мной не прыехала маці. Сцягі і шарыкі міліцыянты канфіскавалі. Што будзе са мной далей, яны не паведамілі», — расказаў Валянцін Лабачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?