Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Кастрычніцкага раёна Мінска запрашае на працу прыёмным бацькам.

Узрост дзяцей у прытулку, якія маюць сіроцкі статус, ад 3-х да 15-ці год. Дзіця будзе пражываць у Вашай сям'і.

Прыблізная заработная плата – 600 000 руб., падтрымка на дзіця – 300 000 руб. Поўны сацыяльны пакет.

З прыёмнымі бацькамі заключаецца працоўная дамова, на падставе якой налічваецца стаж, аплочаны адпачынак.

Патрабаванні да кандыдатаў: узрост ад 18 да 55 год, наяўнасць медычнага заключэння і жылога памяшкання, адсутнасць судзімасцяў, псіхолага-педагагічная падрыхтаванасць.

Наш адрас: г. Мінск, вул. Варанянскага, д. 11, корп. 6, тэл. (017) 222-76-26, (017) 222-82-35.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0