Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў інтэрв’ю буйнейшым СМІ Нямеччыны.

«Мы гатовы быць самай актыўнай дзеючай асобай ва „Усходнім партнёрстве“,

калі гэтага хоча Еўрапейскі саюз»,

— сказаў кіраўнік дзяржавы, канстатаваўшы, што пакуль рух у гэтай ініцыятыве вельмі слабы.

«Мы чакаем. Мы прапанавалі канкрэтныя праекты, вельмі выгадныя, у тым ліку і для Нямеччыны, для поўначы і поўдня Еўропы. Мы гатовы да таго, каб уся Еўропа скарысталася нашымі магчымасцямі ў сваіх інтарэсах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы ў цэлым аб супрацоўніцтве Беларусі і Еўрапейскага саюза, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яно павінна развівацца. «Тое, што мы павінны рухацца ў напрамку супрацоўніцтва, няма ніякіх сумненняў», — сказаў ён. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы,

папярэднія 15 гадоў «былі контрпрадукцыйнымі з пункту гледжання спроб ізаляваць Беларусь і неяк аслабіць нашу дзяржаву і грамадства».

«Гэты прыклад красамоўны і сведчыць, што мы павінны супрацоўнічаць. Мы жывём у гэтым цесным узаемазалежным свеце, тым больш месца нашага пражывання — гэта адна і тая ж кватэра, адзін і той жа квартал, імя якому Еўропа», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?