АФК «Сыстэма», матчыная кампанія для апэратара МТС, плянуе прадаць телекамунікацыйныя актывы нямецкаму канцэрну Deutsche Telekom, паведамляе газэта Financial Times Deutschland. Наўзамен «Сыстэма» мае намер атрымаць 10-20% акцый Deutsche Telekom. Крыніцы ў абедзьвюх кампаніях пацьвердзілі, што такія перамовы насамрэч вядуцца, аднак афіцыйна камэнтаваць паведамленьне адмовіліся.

Ускосным пацьверджаньнем правядзеньня перамоваў можа быць і тое, што магчымая ўгода з Deutsche Telekom абмяркоўвалася ў неафіцыйнай частцы візыту ў Нямеччыну прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Старшыня рады дырэктараў «Сыстэмы» Уладзімер Еўтушэнкаў быў сярод заяўленых удзельнікаў сустрэчы нямецкіх і расейскіх топ-мэнэджэраў у Мюнгене, на якой таксама прысутнічалі Пуцін і міністар сувязі і інфармацый Леанід Рэйман.

Кампанія Deutsche Telekom раней валодала 40% акцый МТС, аднае прадала свой пакет.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?