Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ рыхтуе на 4 лістапада шэсце і мітынг у Лошыцкім яры. Дазвол на акцыю, прысвечаную ахвярам сталінскіх рэпрэсій, даў Мінскі гарвыканкам.

Прэсавы сакратар партыі Валерый Буйвал распавёў пра тое, якім бачаць мерапрыемства арганізатары: «Збор у суботу 4 лістапада ў 11 гадзін каля Палацу культуры камвольнага камбінату (вуліца Маякоўскага, 129). Там збіраемся і ідзем шэсцем у Лошыцкі яр — гэта недзе каля кіламетра ці крыху больш. І там адбудзецца мемарыяльны мітынг каля манументальнага крыжа на месцы расстрэлаў, пахаванняў часу 30-х—40-х гадоў, дзе НКВД расстрэльвала людзей. Звычайна да гэтага, папярэдне, нашая Свіслацкая рада, на тэрыторыі якой знаходзіцца гэты мемарыял, яна праводзіць талаку, прыбірае гэтае месца. Яно невялікае, таму што ўлады ўжо больш як 10 гадоў пабудавалі стаянкі якраз на магілах. Так што большая частка пахаванняў знаходзіцца пад гэтай аўтастаянкай, пад паркінгам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?