Генадзь Айгі – народны паэт Чувашыі.
Густава Аркас (Gustavo Arcos) – патрыярх кубінскіх дысыдэнтаў. У 50-я ўдзельнічаў зь Фідэлем Кастра ў барацьбе супраць дыктатуры Батысты, пасьля змагаўся за дэмакратыю ўжо супраць новага дыктатара.
Рэд Аўэрбах (Red Auerbach) – Патрыярх баскетболу, стваральнік Boston Celtics і адкрывальнік талентаў Біла Расэла (Billa Russell) і Лары Бёрда (Larry Bird).
Сыд Барэт (Syd Barrett) – сымбаль і ахвяра шалёных 60-х. Вакаліст, гітарыст, адзін з заснавальнікаў псыхадэлічнага року і Pink Floyd.
Рычард Бёрнз (Richard Burns) – памёр у дзень чацьвёртай гадавіны здабыцьця тытулу чэмпіёну сьвету па гонках.
Янка Брыль – народны пісьменьнік, клясык беларускай літаратуры.
Анна Бурда (Anna Burda) – адна з пачынальніц нямецкага эканамічнага цуду 50-х.
Джордж Бэст (George Best) – «Пэле і Марадону пашанцавала, што я столькі жлукціў, бо інакш пра іх ніхто і ня чуў бы», – казаў Джордж Бэст, геніяльны футбаліст, які змарнаваў талент на п’янства і ўцехі.
Міхал Вітушка – адзіны з кіраўнікоў пасьляваенных нацыянальных антысавецкіх рухаў супраціву ў СCCР, які выжыў у партызанцы і хаваўся ад савецкіх агентаў на Захадзе.
Аляксандар Дзямешка – адзін з заснавальнікаў «Песьняроў».
Аляксандар Зіноўеў – расейскі пісьменьнік і філёзаф, спачатку доўгія гады выкрываў абсурды камуністычнай утопіі, а пасьля расчараваўся ў дэмакратыі, пачаў ідэалізаваць камунізм і нават Сталіна.
Стыў Ірвін (Steve Irvin) – славуты аўстралійскі паляўнічы на кракадзілаў, аўтар знакамітага прыгодніцкага дакумэнтальнага сэрыялу «Лавец кракадзілаў».
Алан Капраў (Allan Kaprow) – гэта ён прыдумаў хэпэнінг.
Мікола Латушкін – удзельнік беларускага руху ў Чыкага, ЗША.
Станіслаў Лем (Stanisіaw Lem). «Каб жа людзі наважыліся сумленна ставіцца да рэчаў, то выбівалі б на надмагільлях сакавітыя праклёны Прыродзе за такое падступства, замест таго, каб хаваць доказы ейнага злачынства пад букетамі кветак».
Д’ёрдзь Лігеці (György Ligeti) – адзін з найвыбітнейшых кампазытараў 2-й паловы ХХ стагодзьдзя, сымбаль музычнага авангарду з чалавечым тварам.
Акбар Магамадзі – правадыр студэнцкіх пратэстаў у Іране.
Наджыб Магфуз – аўтар «Паданьня старога Каіру», увайшоў у гісторыю ў 1998 годзе як першы араб, узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры.
Габрыель Мантальва – першы апостальскі нунцый у Беларусі.
Слабадан Мілошавіч – кажуць, нібыта ён памёр ад лекаў, якія прымаў нелегальна, каб даказаць суду, што за кратамі стан ягонага здароўя ўвесь час пагаршаўся.
Ўорэн Мітоўскі (Warren Mitofsky) – стваральнік exit polls.
Канстанцін Мысьлівец – актывіст беларускага нацыянальнага руху на Палесьсі.
Свэн Ніквіст (Sven Nykvist) – легендарны кінаапэратар, уладальнік трох «Оскараў», ад 1953 году супрацоўнік Інгмара Бэргмана.
Ганна Паліткоўская – расейская журналістка, якую застрэлілі ў ейным доме ў цэнтры Масквы.
Уладзімер Плешчанка – актывіст нацыянальнага руху, адзін з найвядомейшых грамадзкіх дзеячаў Віцебску.
Ібрагім Ругова – правадыр косаўскіх албанцаў. Прыхільнік барацьбы за незалежнасьць без ужываньня гвалту.
Соф’я Самаль – апошняя ўдзельніца паваенных падзеяў, зьвязаных зь імем Янкі Філістовіча, якая атрымала 10 гадоў савецкага лягеру за супрацоўніцтва з «ворагам народу».
Альфрэда Стрэснэр (Alfredo Stroessner) – шматгадовы дыктатар Парагваю (1954–89) і прыклад для перайманьня многім маладзейшым дыктатарам.
Ксёндз Ян Твардоўскі (Jan Twardowski). «Сьпяшаймася любіць людзей, яны ж так хутка сыходзяць», – гэтыя словы сталіся афарызмам.
Арыяна Фалячы (Oriana Fallaci) – славутая рэпартэрка, якая задавала недыпляматычныя пытаньні манархам і дыктатарам.
Джон Фаўлз (John Fowles) – ангельскі пісьменьнік, клясык постмадэрнізму.
Элізабэт Шварцкопф (Elizabeth Schwarzkopf) – найславутая опэрная сьпявачка ХХ ст.





